Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:14 ]  Блэр гаворыць пра каардынацыю з ірацкім урадам


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сёньня заявіў, што акупацыйная кааліцыя ў Іраку павінна будзе ўзгадняць некаторыя свае ваенныя апэрацыі з новым ірацкім часовым урадам, які мае атрымаць уладу ў Іраку 30 чэрвеня. Выступаючы ў Лёндане, Блэр сказаў: (Блэр: ) “Калі патрабуецца палітычнае рашэньне – напрыклад увайсьці нейкім чынам у горад Фалуджа, гэта трэба рабіць са згоды ірацкага ўраду, і канчатковы палітычны кантроль застаецца за ірацкім урадам”. Раней часовы міністар абароны Іраку Алі Алаві заявіў, што разьлічвае на вывад замежных войскаў зь Іраку цягам некалькіх месяцаў пасьля перадачы ўлады 30 чэрвеня часоваму ірацкаму ўраду. Алаві праводзіць у Лёндане перамовы з брытанскім міністрам абароны Джэфам Гунам.
XS
SM
MD
LG