Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:39 ]  Вярхоўны Суд ЗША адмовіў адвакату ў візыце на Гуантанама


ВАШЫНГТОН. Вярхоўны Суд ЗША без тлумачэньня прычынаў адмовіў адвакату наведаць зьняволенага на вайсковай базе ЗША у Гуантанама. Адвакат Стывэн Ягмэн заявіў, што хоча ўбачыць, як абыходзяцца зь яго кліентам – лібійцам Фаленам Чэрэбі, якога узялі ў палон у Аўганістане. Чакаецца, што ў блізкім часе Вярхоўны Суд ЗША разгледзіць пытаньне – ці маюць права 600 зьняволеных з 40 краінаў сьвету, якія знаходзяцца ў Гуантанама, абскардзіць у амэрыканскіх судах законнасьць іх утрыманьня пад вартай.
XS
SM
MD
LG