Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:38 ]  Цэны на нафту дасягнулі рэкорднага ўзроўню


НЬЮ-ЁРК. Цэны на нафту на Нью-Ёркскай біржы дасягнулі рэкорднага ўзроўню -- 41 даляр 72 цэнты за барэль. Міністэрства энэргетыкі ЗША паведаміла, што розьнічныя цэны на бэнзін у краіне таксама рэкардна вырасьлі – у сярэднім да 54 с паловай цэнтаў за літр. Напярэдадні Арганізацыя краінаў-экспарцёраў нафты адклала да 3 чэрвеня рашэньне пытаньня аб павелічэньні здабычы нафты. Савудаўская Арабія ўжо заявіла, што павялічыць здабычу на 800 тысяч барэляў за дзень і заклікала зрабіць гэта астатніх чальцоў АПЭК.
XS
SM
MD
LG