Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:51 ]  Румынія: 16 ахвяраў выбуху грузавіка з хімікаліямі


БУХАРЭСТ. Ня менш за 16 чалавек загінулі пры выбуху грузавіка з хімікаліямі ў паўднёва-ўсходняй Румыніі. Паводле сьведкаў, машына зьехала ў кювэт, перакулілася й загарэлася. Выбух здарыўся, калі на месца здарэньня за 70 кілямэтраў ад Бухарэсту прыбылі пажарныя машыны. Паведамляецца пра сьмерць шасьці пажарнікаў, двух журналістаў мясцовай тэлевізіі й васьмярых падарожных, якія выйшлі з сваіх аўто да перакуленага грузавіка.
XS
SM
MD
LG