Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:42 ]  Баявыя дзеяньні ў Іраку


БАГДАД Амэрыканскія войскі працягваюць змаганьне з ўзброенымі злучэньнямі прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас Садра ў гарадох Наджаф і Куфа. У Куфе амэрыканскія салдаты выбілі паўстанцаў з мячэці, якую тыя займалі. У мячэці знойдзенае сховішча зброі. Паведамляецца, што ў Куфе былі забітыя больш за 30 узброеных прыхільнікаў Ас-Садра, 54 чалавекі параненыя. У Наджафе ў перастрэлках загінула ня меньш як 14 чалавек, параненыя 37 чалавек. Дактары ў Наджафе заяўляюць, што пераважная большасьць забітых і параненых – цівільныя жыхары. Сёньня каля Фалуджы патрапіла ў засаду амэрыканская аўтакалона. Два амэрыканскія салдаты забітыя, пяцера параненыя. Сёньня амэрыканскія вайскоўцы перадалі ірацкай паліцыі Фалуджы сьпіс з 25 асобаў, датычных да забойства ў сакавіку чатырох амэрыканскіх цывільных адмыслоўцаў.
XS
SM
MD
LG