Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:34 ]  Перамовы А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна ў Ялце


ЯЛТА Сёньня тут пачаўся саміт кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і Украіны, якія ўваходзяць у пагадненьне пра адзіную эканамічную прастору. Гэтае пагадненьне было падпісанае чатырма кіраўнікамі дзяржаваў ў леташнім верасьні і ратыфікаванае парляментамі. Сёньня праходзяць двухбаковыя сустрэчы. Аляксандар Лукашэнка ўжо правеў перамовы з Леанідам Кучмам, адбылася таксама сустрэча кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Расейскі прэзідэнт адзначыў, што нягледзячы на шэраг складанасьцяў, якія ўзьнікалі ў двухбаковых адносінах апошнім часам, Беларусь займае другое мейсца пасьля нямеччыны ў зьнешнегандлёвым абароце Расеі. Ён , аднак, дадаў, што спрэчных пытаньняў, на жаль , шмат. Кіраўнік Беларусі падзякаваў Уладзімера Пуціна за тое, што расейскі прэзідэнт знайшоў магчымасьць абмеркаваць пытаньні, што існуюць у беларуска-расейскіх адносінах. На пытаньне расейскіх журналістаў наконт газавых праблемаў, Аляксандар Лукашэнка адказаў пытаньнем: “Вам што – газу не хапае? Нам хапае”.
XS
SM
MD
LG