Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:22 ]  Былы старшыня МВФ Хорст Кэлер стаў прэзідэнтам Нямеччыны


БЭРЛІН Парлямент Нямеччыны абраў сёньня новага прэзідэнта краіны. Ім стаў былы старшыня Міжнароднага Валютнага Фонду Харст Кэлер. Кандыдатура Кэлера была вылучаная апазіцыйнай Хрысьціянска-дэмакратычнай партыяй. Былы старшыня МВФ зьмяніў на пасадзе кіраўніка дзяржавы Ёганэса Раў і стаў 9 прэзідэнтам Нямеччыны пасьля Другой Усясьветнай вайны. Прэзідэнт у Нямеччыне выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі і мае няшмат уладных паўнамоцтваў.
XS
SM
MD
LG