Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:16 ]  Нарада кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і Украіны


ЯЛТА Сёньня тут пачынаецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і Украіны, якія ўваходзяць у пагадненьне пра адзіную эканамічную прастору. Гэтае пагадненьне было падпісанае чатырма кіраўнікамі дзяржаваў ў леташнім верасьні і ратыфікаванае парляментамі. Сёньня праходзяць двухбаковыя сустрэчы. Аляксандар Лукашэнка ўжо правеў перамовы з Леанідам Кучмам, чакаецца, што сёньня ж адбуддзецца сустрэча кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Тэмамі беларуска-расейскага дыялёгу на вышэйшым узроўні стануць праблемы саюзных узаемадачыненьняў, а таксама паставак газу і нафты.
XS
SM
MD
LG