Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:36 ]  Амэрыканскія войскі ўвайшлі ў Наджаф, Куфу і Кэрбэлу


БАГДАД Амэрыканскія войскі пры падтрымцы танкаў увайшлі сёньня ў сьвятыя для шыітаў гарады Наджаф, Куфа і Кэрбэла. Гэтыя гарады кантралююць узброеныя злучэньні прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады Ас Садра. За мінулыя суткі ў баёх за Наджаф, Куфу і Кэрбэлу загінулі прынамсі 40 чалавек. У Куфе амэрыканскія салдаты выбілі паўстанцаў з мячэці, якую яны займалі. У мячэці знойдзенае сховішча зброі. У Наджафе ў перастрэлках загінула ня меньш як 14 чалавек. Мясцовыя дактары гавораць, што забітыя – пераважна цівільныя жыхары.
XS
SM
MD
LG