Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:21 ]  Кан: "Франгайт 9 / 11" уганараваны "Пальмавай галінаю"


КАН. Галоўны прыз Канскага кінафэстывалю – "Залатую пальмовую галіну" – атрымаў дакумэнтальны фільм Майкла Мура “Фарэнгайт 9/11”. У карціне – рэзкая крытыка амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша. Упершыню з 1956 году канскае журы, якое сёлета ачольваў Квэнтын Тарантына, пастанавіла аддаць галоўную ўзнагароду дакумэнтальнаму фільму. Гран-пры фэстывалю атрымаў карэйскі фільм “Стары чалавек”, прыз за найлепшую рэжысуру – француз Тані Гатліф за кінастужку “Выгнанцы”. Найлепшым акторам названы японец Ягіра Юя, які выканаў ролю ў фільме “Ніхто ня ведае”. Прыз за найлепшую жаночую ролю дастаўся кітайскай актрысе Мэгі Чонг за ролю ў францускім фільме “Чыстая”.
XS
SM
MD
LG