Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:28 ]  Ірак: пяцёра ахвяраў выбуху аўтамабіля ў Багдадзе


БАГДАД. Прынамсі 5 чалавек загінулі сёньня ў Багдадзе ў выніку выбуху аўтамабіля каля дому намесьніка міністра ўнутраных справаў Іраку Абдул-Джабара Юсэфа Шэйхлі. Шэйхлі быў паранены, сярод ахвяраў – чатыры паліцыянты й жанчына. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка Абу Мусаба Заркаві, зьвязаная з Аль-Кайдай. Таксама сёньня ў Багдадзе зь мінамётаў быў абстраляны гатэль, дзе жывуць замежныя спэцыялісты.
XS
SM
MD
LG