Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  У Мадрыдзе ўзяў шлюб спадчынны прынц Гішпаніі Фэліпэ


МАДРЫД. У гішпанскай сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія вянчаньня спадчыннага прынца Гішпаніі Фэліпэ. Жонкаю прынца стала папулярная гішпанская тэлевядучая Летыцыя Ортыс. 31-гадовая Летыцыя ўжо была замужам, аднак разьвялася пасьля некалькіх месяцаў сямейнага жыцьця. На вуліцах Мадрыду дзясяткі тысяч чалавек віталі маладых. У горадзе былі узмоцненыя захады бясьпекі ў сувязі з тэрактамі 11 сакавіка, ахвярамі якіх сталі каля 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG