Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:52 ]  Апошняя група гішпанскіх вайскоўцаў пакінула Ірак


МАДРЫД: Міністэрства абароны Гішпаніі паведаміла, што апошняя група гішпанскіх вайскоўцаў пакінула Ірак і знаходзіцца ў Кувэйце. У цэнтры Іраку, у прыватнасьці ў Наджафе і Дзіванія былі разьмешчаныя 1430 гішпанскіх вайскоўцаў. Вывад гішпанскага кантынгенту з Іраку абяцаў у часе сваёй выбарчай кампаніі новы прэм'ер Гішпаніі Хозэ Луі Запатэра. Шыіцкія паўстанцы затрымалі сёньня гішпанскага журналіста Франа Сэвілу, які сачыў за вывадам гішпанскіх салдатаў з Іраку. Паведамляецца, што ў яго адбаралі тэлефон, але хутка адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG