Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:38 ]  Аль-Садр заклікае змагацца з акупантамі


КУФА: Радыкальны шыіцкі клірык Мугтада Аль-Садр заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць барацьбу з амэрыканскай акупацыяй нават калі ён будзе забіты. З гэтым заклікам ён выступіў у часе казані ў мячэці ў Куфе. Сёньня аднавіліся сутычкі паміж амэрыканскімі сіламі і паўстанцамі з Арміі Магдзі ў Карбалі. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што недалёка ад двух галоўных храмаў былі забітыя 18 паўстанцаў. Шыіцкія паўстанцы затрымалі сёньня гішпанскага журналіста. Карэспандэнт гішпанскага радыё паведамляў з Іраку, што апошняя група гішпанскіх вайскоўцаў пакінула сваю базу ў горадзе Дыванія і накіравалася на Радзіму. Неўзабавае пасьля карэспандэнцыі, журналіст пасьпеў яшчэ паведаміць, што каля мячэці ў Наджафе яго затрымалі ірацкія паўстанцы . Цела, як мяркуецца, італьянскага грамадзяніна было сёньня перададзенае Італьянскаму Чырвонаму Крыжу ў Багдадзе. Прадстаўнік арганізацыі –Чэнтофанці заявіў, што праўдападобна, гэта цела Фбрац'ё Кватроччы, ахоўніка, які быў выкрадзены у мінулым месяцы і пасьля забіты. Разам зь ім былі захопленыя яшчэ тры італьянцы, аднак пра іхны лёс нічога не вядома.
XS
SM
MD
LG