Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:34 ]  Эўразьвяз падтрымаў уступленьне Расеі ў УГА


МАСКВА: Расея і прадстаўнікі Эўразвязу падпісалі пратакол, у якім Брусэль падтрымлівае ўступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА). На пачатку сустрэчы ў Маскве прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Эўразьвяз і Расея павінны быць роўнапраўнымі партнэрамі і яны здольныя дасягнуць кампрамісу ў самых складаных пытаньнях.

«Я перакананы, што ў нашым дыялёгу не павінна быць тых, хто вядзе, і тых, каго вядуць. Мы ў стане знайсьці кампрамісы ва ўсіх, нават на першы погляд даволі спрэчных пытаньнях,» - сказаў Пуцін.

Гэта першы саміт прадстаўнікоў Эўразьвязу і Расеі з часу далучэньня да Зьвязу 1 траўня 10 новых краінаў. Паводле прэм’ера Ірляндыі Бэрці Агэрна, пашырэньне Эўразьвязу стварае новыя магчымасьці супрацоўнітва з Расеяй, а добрыя двухбаковыя адносіны зьяўляюцца важным чыньнікам міру і стабільнасьці ў Эўропе. Масква патрабуе яшчэ падпісаць аналягічнае пагадненьне са Злучанымі Штатамі ды іншымі краінамі, аднак Эўразьвяз зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Расеі.
XS
SM
MD
LG