Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:20 ]  ЗША назвалі ператрус у доме Чалабі акцыяй саміх іракцаў


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША ахарактарызавалі праведзены напярэдадні ператрус у доме чальца Кіроўчай рады Іраку Ахмэда Чалабі як акцыю саміх іракцаў. У ходзе ператрусу у Чалабі былі канфіскаваныя кампутары й дакумэнты. Камэнтуючы здарэньне, Ахмэд Чалабі абвінаваціў Злучаныя Штаты ў “мэтанакіраваным нападзе” на яго ў адказ на ягоную крытыку амэрыканскіх дзеяньняў у Іраку. Доўгі час Вашынгтон разглядаў Чалабі ў якасьці аднаго з асноўных кандыдатаў на ролю лідэра ў пасьляваенным Іраку. Некалькі дзён назад Пэнтагон спыніў фінансаваньне кіраванага Ахмэдам Чалабі Ірацкага нацыянальнага кангрэсу.
XS
SM
MD
LG