Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:41 ]  Выбарчая кампанія Буша -- найдаражэйшая ў гісторыі ЗША


ВАШЫНГТОН. Сёлетняя кампанія для пераабраньня Джорджа Буша на пасаду прэзыдэнта ЗША стане найдаражэйшай у гісторыі ЗША. Буш патраціў ужо блізка 130 мільёнаў даляраў, у асноўным на тэлевізійную рэкляму. Паведамляецца, што выбарчы фонд цяперашняга прэзыдэнта складае звыш 200 мільёнаў даляраў. Тым часам у фонд галоўнага Бушавага суперніка -дэмакрата Джона Керы - паступіла ўжо 115 мільёнаў даляраў. Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG