Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:51 ]  Новыя фотасьведчаньні зьдзекаў з ірацкіх зьняволеных


КАІР. Арабскі тэлеканал Аль-Арабія і амэрыканская кампанія АВС абнародавалі новыя фотасьведчаньні зьдзекаў з вязьняў турмы Абу-Грайб. На здымках два ахоўнікі -- мужчына і жанчына -- ўсьміхаюцца, стоячы побач з трупам іракца, які загінуў у вязьніцы. АВС сьцьвярджае, што на гэтых здымках вайскоўцы, якіх абвінавачваюць у зьдзеках са зьняволеных. Учора вайсковы трыбунал у Багдадзе прысудзіў амэрыканскага вайскоўца Джэрэмі Сівіца да аднаго году турмы за зьдзекі з вязьняў у турме Абу-Грайб.
XS
SM
MD
LG