Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  Вобыск у сядзібе сябры Кіроўчай Рады Іраку -Ахмада Чалябі


БАГДАД: Амэрыканскія сілы пры падтрымцы ірацкай паліцыі акружылі і правялі вобыск ў сядзібе сябра Кіроўчай Рады Іраку Ахмада Чалябі. Чалябі, які ўзначальваў Ірацкі Нацыянальны Кангрэс у выгнаньні ў свой час разглядаўся Вашынгтонам адным з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дэмакратычнага Іраку. Некалькі дзён таму Пэнтагон перастаў фінансаваць ягоную партыю. Раней, Ірацкі Нацыянальны Кангрэс цягам некалькіх гадоў атрымліваў ад Пэнтагону па 340 тысяч даляраў у месяц. Гэтая партыя пастаўляла Злучаным Штатам інфармацыю, якая стала падставай для вайны, аднак пазьней аказалася недакладнай.
XS
SM
MD
LG