Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:01 ]  Ізраільскі суд прызнаў вінаватым лідэра Фатаху-Баргуці


ТЭЛЬ АВІЎ: Ізраільскі суд абвінаваціў палестынскага лідэра Марвана Баргуці ў арганізацыі замахаў, у якіх загінулі 5 чалавек. Канчатковы прысуд будзе вынесены 6 чэрвеня. Пракуратура выступае за тое, каб за кожную з 5 ахвяраў, Баргуці прысудзіць да сьмяротнага пакараньня. Баргуці ўзначальваў групоўку Ясіра Арафата –Фатах, быў кіраўніком палестынскага паўстаньня і сябрам палестынскага парляменту. Паводле дарадніка Арафата –Набіла Абу Рдайнэха, суд над Баргуці незаконны. ” Гэта незаконная акцыя з боку ізраільскага ўраду. Яны ня маюць права судзіць Баргуці. Мы лічым гэта яшчэ адным злачынствам супраць палестынскага народу. Ён зьяўляецца дэпутатам палестынскага парлямаенту, і Ізраіль робіць дрэнную справу”. Баргуці быў арыштаваны на заходнім беразе Ярдану 2 гады таму. Ізраіль у прыватнасьці абвінавачвае яго ў фінансаваньні актывістаў Фатах, якія праводзілі атакі супраць Ізраілю. Сам Баргуці не прызнае сваю віну і даказвае, што ізраільскі суд ня мае права яго судзіць, і што ён быў затрыманы незаконна. Сёньня Ізраіль паведаміў, што ў часе аперацыі ў паласе Газы загінулі яшчэ 5 палестынцаў. Учора ізраільскі танк адкрыў агонь па палестынскай дэманстрацыі забіваючы 8 чалавек.
XS
SM
MD
LG