Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:54 ]  Новы прэм'ер Індыі за сяброўскія адносіны з Пакістанам


НЮ ДЭЛІ: Пакістан вітаў заяву будучага прэм’ера Індыі Манмахана Сінга аб імкненьні да сяброўскіх адносінаў з Ісламабадам. Прадстаўнік МЗС Пакістану Масуд Хан адзначыў, што заява Сінга, гэта добры пачатак для абедзьвюх краінаў. Сінг заявіў, што працяг мірнага працэсу з Пакістанам будзе адным з галоўных прыярытэтаў ягонага кабінэту. “ Мы імкнемся да сяброўскіх адносінаў з нашымі суседзямі, асабліва з Пакістанам. Мы павінны знайсьці шляхі і спосабы пераадоленьня усіх праблемаў, якія ў мінулым былі крыніцай рознагалосьсяў і бедаў у нашых адносінах з Пакістанам. Мы шчыра спадзяемся, што нам ўдасца пераадолець мінулае. Мы павінны глядзець у будучыню з надзеяй”. Сінг, якія зьяўляецца першым Сікхам на пасадзе прэм’ера Індыі быў міністрам фінансаў, які ўнёс значны ўклад у ажыўленьне эканомікі ў пачатку 90 гадоў.
XS
SM
MD
LG