Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  ЗША адмаўляюць факт абстрэлу цырымоніі вясельля ў Іраку


БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку пацьвердзіла паведамленьні, што верталёты кааліцыі абстралялі ўчора паблізу ірацка-сырыйскай мяжы групу людзей. Як заявіў генэрал Марк Кіміт, пры абстрэле забітыя ня менш за 40 узброеных байцоў-замежнікаў. Пры гэтым камандаваньне адмаўляе, што пад абстрэл верталётаў трапілі ўдзельнікі вясельнай цырымоніі. Учора ўвечары заходнія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі пра гібель у выніку ўдару амэрыканскай авіяцыі ад 20 да 40 жыхароў адной з ірацкіх вёсак, якія сьвяткавалі вясельле.
XS
SM
MD
LG