Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:36 ]  Амэрыканскага салдата асудзілі за зьдзекі з палонных


БАГДАД. Амэрыканскі вайсковы трыбунал асудзіў аднаго з амэрыканскіх салдат на год зьняволеньня за ўдзел у зьдзеках супраць ірацкіх палонных. Гэта максымальна прадугледжаны вырак паводле такіх абвінавачваньняў. Джэрэмі Сывіц прызнаў сябе вінаватым. Ён стаў першым асуджаным у сувязі са скандалам пасьля публікацыі фотаздымкаў зьдзекаў з палонных. Яшчэ тры салдаты, супраць якіх вылучылі падобныя ж абвінавачваньні, сёньня ўзялі ўдзел у папярэдніх слуханьнях. Даты судоў над імі пакуль ня вызначаныя. Падрабязнасьці слухайце ў нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG