Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:22 ]  Сэнат ЗША аднавіў слуханьні пра зьдзекі з палонных


ВАШЫНГТОН. Камітэт Сэнату ЗША ў вайсковых справах аднавіў слуханьні наконт зьдзекаў з палонных у Іраку. Сёньня адбываюцца адкрытыя слуханьні. Сярод тых, хто дае паказаньні, -- кіраўнік цэнтральнага камандаваньня амэрыканскіх войскаў ў Іраку генэрал Джон Абізаід, камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Іраку генэрал-лейтэнант Рыкарда Санчас і новы кіраўнік турмаў у Іраку генэрал-маёр Джэфры Мілер. Генэрал Абізаід, прызнаў што зьдзекі з палонных адбываліся ня толькі ў Іраку. Паводле яго, сьледчыя выкрылі каля 75 выпадкаў зьдзекаў з палонных у Аўганістане. Пазьней на гэтым тыдні на закрытым паседжаньні мае даць паказаньні міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд.
XS
SM
MD
LG