Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:18 ]  Затрымалі дэпутата ад урадавай кааліцыі Грузіі


ТБІЛІСІ. Прадстаўніка кіраўнічай кааліцыі Грузіі затрымалі паводле падазрэньня ў вымагальніцтве грошай з аджарскага бізнэсоўца. Пракуратура папрасіла грузінскі парлямэнт пазбавіць затрыманага Георгія Кенчадзэ дэпутацкай недатыкальнасьці, каб вынесьці яму афіцыйныя абвінавачваньні. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які абвясьціў вайну злачыннасьці, заявіў, што ягоны ўрад будзе “бязьлітасны” да карумпаваных асобаў, незалежна ад іх палітычных прыхільнасьцяў. Гэта першы выпадак затрыманьня прадстаўніка кіраўнічай кааліцыі паводле абвінавачваньня ў карупцыі ад студзеня, калі Саакашвілі быў абраны прэзыдэнтам.
XS
SM
MD
LG