Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Славацкі дыплямат аб'яўлены пэрсонаю нон грата ў Расеі


МАСКВА. Супрацоўнік пасольства Славаччыны ў Маскве аб’яўлены пэрсонаю нон грата “за дзейнасьць, неадпаведную статусу дыплямата й шкодную для інтарэсаў Расеі”. На працягу 72 гадзін славацкі грамадзянін, імя якога не называецца, павінен пакінуць тэрыторыю Расеі. 11 траўня Славаччына абвясьціла пэрсонаю нон грата супрацоўніка расейскага пасольства ў Браціславе. У апошнія месяцы расейскія дыпляматы былі высланыя з чатырох краін-новых удзельніц НАТО – Эстоніі, Латвіі, Літвы й Славаччыны. У сваю чаргу Расея адказала выдварэньнем дыпляматычных прадстаўнікоў гэтых краін.
XS
SM
MD
LG