Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:23 ]  У Нэджэфу і Кербэле працягваюцца баі


БАГДАД. Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмер заявіў сёньня, што перадача ўлады ў краіне іракскаму ўраду павінна адбыцца як заплянавана, не гледзячы на забойства старшыні Кіроўнай рады Ізэдзіна Саліма. Брэмер заявіў гэта падчас разьвітальнай цырымоніі з Салімам, які быў забіты ўчора ў Багдадзе. Сёньня ў гарадах Нэджэф і Кербэла працягваліся жорсткія сутыкненьні паміж амэрыканскімі войскамі і атрадамі радыкальнага лідэра Мактады Ас-Садра. Паведамляецца, што былі забітыя прынамсі 8 баявікоў. Сёньня ж вярхоўны лідэр іракскіх мусульман-шыіітаў аятала Алі Ас-Сістані зноў заклікаў спыніць баі ў сьвятых для шыітаў гарадах Наджаф і Кербала.
XS
SM
MD
LG