Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  Соня Гандзі ня будзе прэм'ер-міністрам Індыі


ДЭЛІ.Соня Гандзі, лідар партыі “Індыйскі кангрэс”, аб’явіла, што не зьбіраецца станавіцца прэм’ер-міністрам. Кангрэс перамог на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах у Індыі, але кандыдатура Гандзі, якая нарадзілася ў Італіі, выклікала даволі сур’ёзныя супярэчнасьці. Найбольш верагодным кандыдатам на пасаду прэм’ера зьяўляецца былы міністар фінансаў Манмохан Сінх, які быў аўтарам многіх эканамічных рэформаў у Індыі.
XS
SM
MD
LG