Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:16 ]  "Міжнародная амністыя" вінаваціць Ізраіль у злачынствах


ЕРУСАЛІМ. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвінаваціла Ізраіль ва ўчыненьні “ваенных злачынстваў”. Паводле зьвестак праваабаронцаў, ізраільскія вайскоўцы за апошнія тры з паловаю гады канфлікту разбурылі звыш трох тысяч дамоў палестынцаў, перш за ўсё ў паласе Газы. У дакладзе “Міжнароднай амністыі” разбурэньне палестынскіх дамоў названа карнымі захадамі ў дачыненьні да нявінных людзей. У адказ на даклад праваабаронцаў Міністэрства замежных справаў Ізраілю заявіла, што разбураюцца толькі тыя дамы, якія выкарыстоўваюцца байцамі ўзброеных палестынскіх груповак.
XS
SM
MD
LG