Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:31 ]  Камуністы Індыі не далучаюцца да новай кааліцыі


ДЭЛІ. Дзьве найбуйнейшыя камуністычныя партыі Індыі вырашылі ня ўдзельнічаць ў новай кіруючай кааліцыі на чале з партыяй Кангрэс і яе лідэркай Соняй Гандзі, але пры гэтым падтрымліваць новы ўрад. Падтрымка камуністаў дапамагае кааліцыі атрымаць трыста галасоў у парлямэнце, які налічвае 545 мандатаў. Сёньня Соня Гандзі зьвярнулася да прэзыдэнта Абдулы Каламу з просьбай даць дазвол на фармаваньне новага ўраду. На індыйскай фондавай біржы спынілася падзеньне каціровак каштоўных папераў – раней яны ўпалі на 15 адсоткаў пасьля таго, як кіруючая партыя пацярпела паразу на выбарах.
XS
SM
MD
LG