Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  ЗША перавядуць частку сваіх войскаў з Паўдзённай Карэі ў Ірак


СЭЎЛ. Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць намер перакінуць частку сваіх войскаў з Паўдзённай Карэі ў Ірак. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік міністэрства замежных справаў Паўдзённай Карэі, але ён не сказаў, якая колькасьць вайскоўцаў маецца на ўвазе. Паўднёвакарэйская прэса паведамляе, што ў Ірак будуць накіраваныя чатыры тысячы з 37-мі тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў, якія разьмешчаныя на мяжы з Паўночнай Карэяй.
XS
SM
MD
LG