Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:12 ]  Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па сядзібе руху "Фатх"


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраільскія баявыя верталёты нанесьлі ўначы ракетныя ўдары па сядзібе руху “Фатх” – партыі палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Зьвестак пра ахвяраў і пацярпелых няма – у сядзібе “Фатху” ў момант удару нікога не было. Учора начальнік генэральнага штабу ізраільскай арміі генэрал Мошэ Яалон заявіў, што сотні палестынскіх дамоў у паўднёвай частцы паласы Газы будуць зьнесеныя. Вярхоўны суд Ізраілю даў на гэта адпаведны дазвол. Дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ЗША Кандаліза Райс правядзе сёньня ў Бэрліне сустрэчу з прэм’ер-міністрам Палестынскай аўтаноміі Ахмэдам Курэем. Напярэдадні Райс заклікала палестынцаў стварыць такія палітычныя й эканамічныя інстытуты, якія дазволяць ім мірна суіснаваць з Ізраілем.
XS
SM
MD
LG