Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:04 ]  Памерла знакамітая кінаактрыса Марыка Рэк


ВЕНА. У Аўстрыі ў веку 90 гадоў памерла знакамітая кінаактрыса Марыка Рэк – яна праславілася ў нямецкіх мюзыклах і кінафільмах 1930-40-ых гадоў. Рэк нарадзілася ў Каіры ў вугорскай сям’і, пачала кар’еру ў кабарэ Мулен-Руж у Парыжы, пасьля працавала на Брадвэі. Пік яе кінакар’еры прыпаў на пэрыяд нацызму ў Нямеччыне. Найбольш вядомай акторскай работаю Рэк стала роля ў фільме "Дзяўчына маёй мары". У 1950-ыя гады Марыцы Рэк удалося з посьпехам вярнуцца ў кіно.
XS
SM
MD
LG