Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:32 ]  Ізраіль пагражае далейшым разбурэньнем палестынскіх дамоў


ЕРУЗАЛІМ: Начальнік генеральнага штабу ўзброеных сілаў Ізраіля Мошэ Яаалон заявіў, што Ізраіль гатовы разбурыць яшчэ болей палестынскіх дамоў у Паласе Газы. Сёньня Вярхоўны Суд Ізраілю зьняў часовую забарону на разбурэньне палестынскіх дамоў у лягеры Рафах. З прычынаў бясьпекі ізраільская армія плянуе там пашырыць калідор да мяжы з Эгіптам. Выступаючы на сустрэчы кабінэту міністраў прэм’ер Ізраілю Шарон заявіў, што пастанова суду накіраваная на барацьбу з тэрарызмам: “ Мы не дазволім палестынскаму тэрарызму ўмацавацца гэтак, як ён хоча і быць пагрозай для нашага народу незважаючы не нашыя пляны адносна Паласы Газы. Учора, палестынскі лідэр Ясір Арафат назваў аперацыю разбурэньня жыльля жорсткім працягам агрэсыі супраць палестынскага народу. Прэзыдэнт Ізраілю Мошэ Кацаф адзначыў, што пераважная большасьць ізраільцаў выказваецца за выхад з Паласы Газы. Учора, у Тэль Авіве патрабавалі гэтага каля 100 тысяч чалавек у Тэль Авіве. Выступаючы ў часе Ўсясьветнага Эканамічнага Форуму ў Ярданіі дзярж-сакратара ЗША Колін Паўэл адзначыў, што Вашынгтон асуджае разбурэньне Ізраілем дамоў у лягеры для палестынскіх уцекачоў. Ён дадаў, што прэзыдэнт Джордж Буш застаецца адданым ідэі дзьвюх дзяржаваў у якасьці спосабу вырашэньня канфлікту на Блізкім Усходзе. “ Прэзыдэнт Буш прытрымліваецца сваёй ідэі дзьвюх дзяржаваў, якія мірна жывуць побач у якасьці канчатковага статусу. Ён павінен быць дасягнуты бакамі шляхам перамоваў на падставе рэзалюцыяў ААН нумар 242 і 338 –“ зямля за мір”. Сказаў дзярж-скратар ЗША Колін Паўэл.
XS
SM
MD
LG