Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:11 ]  Напад на сястру забітага прэм'ера Сэрбіі Зорана Джынджыча


БЕЛГРАД: Сястра забітага прэм’ера Сэрбіі Зорана Джынджыча трапіла ў шпіталь пасьля нападу на яе ў ейнай хаце. Судзьдзя Драган Абрадавіч паведаміў, што ўчора вечарам некалькі нападанікаў уварваліся ў хату Гарданы Джынджыч-Філіпавіч у горадзе Вальева. Нападнікі пагражалі ёй і зрабілі ўкол з нейкай вадкасьці, аднак лекары кажуць, што стан ейнага здароў’я задавальняючы. Напад адбыўся пасьля таго, як сястра былога прэм’ера і ейная маці зьвярнуліся да паліцыі з просьбай запэўніць ім ахову, паколькі на мінулым тыдні атрымалі шэраг ананімных тэлефонаў з пагрозамі фізычнай расправы.
XS
SM
MD
LG