Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:48 ]  ФРГ і Лібія не дамовіліся ў справе кампенсацыі ахвярам тэракту


БЭРЛІН: Прадстаўнікі ФРГ і Лібіі не дпамовіліся ў справе кампенсацыяў ахвярам арганізаванага лібійцамі нападу на начны клюб “ Ля Бэльле” у 1986 годзе. У выніку нападу загінулі два амэрыканскія вайскоўцы і турэцкая жанчына, а 160 чалавек былі параненыя. Юрыст Ганс Ёахім Эрыг сказаў, што існуюць значныя разыходжаньні ў справе памераў кампенсацыі. Бяз пагадненьня ў гэтай справе Лібія ня зможа падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з Эўразьвязам, што ў сваю чаргу дапамагло б Лібіі выйсьці з міжнароднай ізаляцыі. Паводле нямецкага юрыста, Лібія прапануе па 325 тысяч даляраў кампенасацыі кожнаму з 11 наймацней параненых ахвяраў нападу, аднак адвакаты патрабуюць для сваіх кліентаў па 600 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG