Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:07 ]  Соню Гандзі абралі кіраўніцай парлямэнцкай фракцыі


ДЭЛІ. У Індыі партыя “Кангрэс”, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, абрала сваю лідэрку Соню Гандзі кіраўніцай парлямэнцкай фракцыі. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё, Гандзі ўзначаліць кабінэт міністраў. Выступаючы перад дэпутатамі парлямэнту, Соня Гандзі заявіла наступнае: “Давайце радавацца сёньня, але ня будзем наладжваць ніякіх сьвятаў. Мы расцэньваем нашу перамогу, у першую чаргу, як магчымасьць зьмяніць да лепшага жыцьцё нашых сясьцёр і братоў ва ўсёй краіне” Гэта была Соня Гандзі, лідэрка партыі “Кангрэс”, якая вядзе цяпер перамовы аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. На фондавых рынках Індыі ўчора адбылося рэкорднае падзеньне курсу акцый пасьля таго, як з’явілася інфармацыя пра магчымае далучэньне да кааліцыі левых партый, у тым ліку й камуністаў.
XS
SM
MD
LG