Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:58 ]  Джордж Буш заявіў, што войскі ЗША застануцца ў Іраку пасьля 30 чэрвеня


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што амэрыканскія сілы застануцца ў Іраку й пасьля перадачы сувэрэнітэту 30 чэрвеня ірацкаму пераходнаму ўраду. Буш таксама выказаў упэўненасьць, што выпадкі зьдзекаў з ірацкіх зьняволеных былі адзінкавымі і ніколі больш не паўторацца. У пятніцу Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што войскі з Іраку могуць быць выведзеныя толькі, калі пра гэта афіцыйна папросіць новы часовы ўрад.
XS
SM
MD
LG