Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:18 ]  Вызваленыя ў Іраку вязьні распавядаюць пра зьдзекі


БАГДАД. Зьняволеныя, якіх вызвалілі з багдацкай турмы Абу-Грайб, заявілі, што амэрыканскія вайскоўцы абражалі й зьдзекаваліся зь іх. Усяго сёньня былі вызваленыя 315 чалавек. Як паведаміў генэрал Марк Кіміт, чарговая партыя зьняволеных выйдзе на свабоду на наступным тыдні. Былыя зьняволеныя распавялі, што іх агалялі, падвешвалі за рукі да сьцяны, пагражалі ўжыць элетрычны ток, прымушалі насіць цяжкія грузы. Учора кіраўнік Пэнтагону Доналд Рамсфэлд наведаў турму Абу-Грайб. Міністар абароны заявіў, што скандал са зьдзекамі са зьняволеных сур’ёзна пашкодзіў справе стабілізацыі ў Іраку, аднак ня можа перакрэсьліць намаганьні ЗША ў справе дэмакратызацыі гэтай краіны.У Вашынгтоне намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вулфовіц і генэрал Пітэр Пэйс заявілі, што мэтады допыту, якія выкарыстоўваліся ў ірацкай турме, парушаюць Жэнэўскую канвэнцыю.
XS
SM
MD
LG