Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў заклікае спыніць баі ў Нэджэфе


НЭДЖЭФ. Памочнік вышэйшага духоўнага лідэра ірацкіх мусульманаў-шыітаў Аятала Алі аль-Сістані зьвярнуўся да амэрыканскіх войскаў і прыхільнікаў шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра з просьбай спыніць барацьбу і пакінуць сьвяты для ўсіх мусульманаў горад Нэджэф. З гэткім жа заклікам з Кувэйту зьвярнуўся і Аятала Мохамад Баджэр аль-Махры. Жорсткія баі паміж амэрыканскімі войскамі й прыхільнікамі Мактады Ас-Садра працягваюцца ў Нэджэфе і Кербэле побач з мусульманскімі сьвятынямі. Амэрыканскія гелікоптэры раскідваюць улёткі з заклікамі да Ас-Садра распусьціць войска паўстанцаў і здацца ўладам. У адказ Ас-Садр пракляў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і брытанскага прэм’ера Тоні Блэра, назваўшы іх “дэманамі тыраніі”.
XS
SM
MD
LG