Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  Вядуцца перамовы аб стварэньні кааліцыйнага ўраду Індыі


ДЭЛІ. У Індыі партыя “Кангрэс”, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, вядзе перамовы аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. Адзін з магчымых партнэраў – індыйская Кампартыя. Біржа адрэагавала на паведамленьні аб меркаваным уключэньні ў кааліцыю левых партыяў рэзкім падзеньнем курса акцыяў. Лідэрка партыі “Кангрэс” Соня Гандзі, удава забітага прэм’ер-міністра Раджыва Гандзі, як чакаецца, стане прэм’ер-міністаркай Індыі. Соня Гандзі заявіла наступнае: "У наступныя некалькі дзён адбудзецца далейшае фармаваньне ўраду. Парыя “Кангрэс” возьме на сябе ініцыятыву з тым, каб нашая краіна як мага раней мела моцны, стабільны і сьвецкі ўрад”, сказала лідэрка партыі “Кангрэс” Соня Гандзі.
XS
SM
MD
LG