Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:11 ]  Ізраільцы зносяць дамы ў Паласе Газы


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраільскаму войску даны загад зьнесьці сотні дамоў у Паласе Газы. Мэта апэрацыі -- пашырыць зону бясьпекі ўздоўж мяжы з Эгіптам у населеным пункце Рафах. Начальнік генштабу ўзброеных сілаў Ізраіля Мошэ Яалон заявіў сёньня наступнае: “Палестынскае насельніцтва пакінула гэтыя дамы, якія выкарыстоўваліся, як прыкрыцьцё для ўтварэньня падземных тунэляў і дастаўкі праз іх кантрабанднай зброі. Нам і раней даводзілася знасіць такія дамы, відаць, што давядзецца й ў будучыні,”-- сказаў начальнік генштабу ўзброеных сілаў Ізраіля Мошэ Яалон. Ізраіль мае намер пабудаваць дамы ў іншым месцы, куды пераселяць жыхароў дэмантаванага раёну. Улады Палестынскай Аўтаноміі назвалі такі плян катастрофай. Рашэньне Ізраілю асудзіла і блізкаўсходняе агенства ААН ў справе дапамогі палестынскім уцекачам.
XS
SM
MD
LG