Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:10 ]  Перамовы пра ядзерную праграму Паўночнай Карэі ў Пэкіне


ПЭКІН. Сёньня ў кітайскай сталіцы завяршыліся перамовы наконт ядзернай праграмы Паўночнай Карэі, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі Паўдзённай і Паўночнай Карэі, ЗША, Японіі, Кітаю і Расеі. Прадстаўнік Паўночнай Карэі Пак М’янг-Кук заявіў журналістам, што ягоны ўрад ня можа працягваць далейшыя перамовы, пакуль ЗША не здыме патрабаваньне аб тым, каб Пхэньян скасаваў усе ядзерныя праграмы дзеля атрыманьня дапамогі і гандлёвых саступак. Нягледзячы на незавершаныя перамовы Японія абвесьціла пра тое, што на наступным тыдні адбудзецца візыт японскага прэм’ера ў Паўночную Карэю, падчас якога будуць абмяркоўвацца і пытаньні ядзернай праграмы гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG