Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:08 ]  Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі вярнуўся да выкананьня сваіх абавязкаў


СЭЎЛ. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Но Му Хен вярнуўся да выкананьня сваіх абавязкаў пасьля таго, як Канстытуцыйны Суд адмяніў рашэньне парлямэнту аб імпічмэнце. Нацыянальны сход, у якім большасьць месцаў належыць апазыцыі, вырашыў адхіліць прэзыдэнта ад улады 12 сакавіка. Аднак Но Му Хена абвінавацілі ў карупцыі ў парушэньне выбарчага заканадаўства. У красавіку партыя Но Му Хена перамагла на выбарах, атрымаўшы больш за палову месцаў у Нацыянальным Сходзе. Вось што заявіў Старшыня Вярхоўнага Суду Паўдзённай Карэі Юн Юнг Чул. “Абвяшчаю – справу аб імпічмэнце не падтрымала неабходная колькасьць галасоў, адпаведна вэрдыкт суду такі – адхіленьне Но Му Хена ад улады лічыцца несапраўдным,”-- сказаў старшыня Вярхоўнага суду Паўдзённай Карэі.
XS
SM
MD
LG