Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:10 ]  Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі адноўлены на пасадзе


СЭЎЛ. Канстытуцыйны Суд Паўдзённай Карэі сёньня абвясьціў пра аднаўленьне паўнамоцтваў прэзыдэнта гэтай краіны Ро Му Гена. Паўдзённакарэйскі парлямэнт 12 сакавіка аб’явіў прэзыдэнту Ро імпічмэнт за парушэньні выбарчага заканадаўства і карупцыю ў ягоным атачэньні. Канстытуцыйны суд мае паўнамоцтвы прымаць канчатковае рашэньне ў справе імпічмэнту. Цяперашні вэрдыкт значыць, што прэзыдэнт аўтаматычна вяртаецца на сваю пасаду.
XS
SM
MD
LG