Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:06 ]  У ЗША асудзілі згоншчыка самалёту


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Злучаных Штатах на 160 гадоў зьняволеньня асудзілі ярдансага грамадзяніна, які ў 1986 годзе кіраваў сагнаньнем амэрыканскага самалёту ў Пакістане. Тады загінулі прынамсі 20 чалавек. 42-гадовы Заід Гасан ас-Сафарыні прызнаў сябе вінаватым, што дазволіла яму пазьбегнуць сьмяротнага пакараньня. Сафарыні прызнаўся, што менавіта ён кіраваў захопам самалёту, які накіроўваўся з пакістанскай сталіцы Карачы ў Франкфурт і далей у Нью-Ёрк. Захопнікі патрабавалі вызваліць палестынскіх зьняволеных на Кіпры. Калі пакістанскія ўлады адмовіліся выканаць іх патрабаваньні, яны пачалі страляць Сафарыні адбыў 15-гадовае зьняволеньне ў Пакістане. Пасьля вызваленьня ў 2001 годзе, яго затрымалі прадстаўнікі ЗША, бо сярод ахвяраў захопу былі два амэрыканскіх грамадзяніна.
XS
SM
MD
LG