Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:05 ]  Райс і Качаран сустрэнуцца з Пуціным


МАСКВА. Сёньня ў Маскву прыбывае дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнасй бясьпецы Кандаліза Райс. Сёньня ці заўтра яна мае сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Чакаецца, што асноўнай тэмай сустрэчы будзе плянаваная рэзалюцыя Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных нацый наконт ролі ААН у Іраку. Сёньня ж з Пуціным у Маскве мае сустрэцца прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран. Падчас трохдзённага візыту ў Маскву ў Качарана таксама заплянаваныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхілам Фрадковым і кіраўніцтвам расейскіх кампаніяў, якія пастаўляюць газ у Армэнію.
XS
SM
MD
LG