Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:50 ]  Грэцкія экстрэмісты пагражаюць наведнікам Алімпіяды


АТЭНЫ. У Грэцыі экстрэмісцкая групоўка “Рэвалюцыйная барацьба” пагражае ўсім, хто плянуе наведаць летнія Алімпійскія гульні ў Атэнах. У звароце, які сёньня надрукаваў штотыднёвік “Панцікі”, групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за выбухі побач з паліцэйскім ўчасткам у грэцкай сталіцы 5 траўня. Прадстаўнік ураду Грэцыі Тэадорас Роўсопулас заявіў, што грэцкія ўрадоўцы сур’ёзна разглядаюць гэтае папярэджаньне, але не хвалююцца. Грэцыя ўжо абвесьціла, што бясьпеку ў Атэнах будуць гарантаваць каля 70 тысячаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў – на кожнага спартоўца прыйдзецца прыкладна па 7 паліцыянтаў. 2 самаробныя бомбы выбухнулі ў Атэнах ля будынку філіялу "Альфа-банку", спонсара летняй Алімпіяды. Праз некалькі гадзінаў побач з філіялам брытанскага банку было знойдзена невялікае прыстасаваньне для запальваньня, схаванае ў торбе.
XS
SM
MD
LG