Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Кіраўнік Пэнтагону прыбыў у Багдад


БАГДАД. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбыў у Багдад і ладзіць нараду з кіраўніцтвам сілаў кааліцыі. Напярэдадні візыту амэрыканскія заканадаўцы разглядалі новыя фотаздымкі, на якіх амэрыканскія вайскоўцы зьдзекаваліся з ірацкіх зьняволеных. Кіраўнік Пэнтагону патлумачыў, што гэтыя фотаздымкі ня будуць абнародаваныя з той прычыны, бо гэта было бы парушэньнем Жэнэўскай канвэнцыі. У ваколіцах гарадоў Кербэла й Нэджэф працягваюцца баі паміж амэрыканскімі войскамі і адзеламі лідэра шыітаў Мактады Ас-Садра. У начным сутыкненьні пад Нэджэфам загінулі два іракцы, паранены шасьцёра. У Багдадзе ў выніку выбуху міны сёньня адзін амэрыканскі вайсковец загінуў, і яшчэ адзін быў паранены.
XS
SM
MD
LG