Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:08 ]  Працягваюцца баі каля Кербалы і Нэджэфу


КЕРБАЛА. Амэрыканскія войскі працягваюць баі з шыіцкімі ваяўнікамі каля сьвятых для шыітаў гарадоў Кербала і Нэджэф. Паводле прадстаўнікоў амэрыканскага войска, за апошнія суткі ў Кербале былі забітыя прынамсі 22 паўстанцы і параненыя 6 амэрыканскіх салдат. Паведамляецца, што падчас баёў была разбураная частка мячэці Мухаям, дзе базаваліся шыіцкія ваяўнікі Адзін зь лідэраў ірацкіх шыітаў Муктада Ас-Садр заявіў учора ў Нэджэфе, што будзе працягваць змаганьне супраць сілаў кааліцыі й гатовы прыняць сьмерць пакутніка. Ён аднак сказаў, што можа распусьціць свае ўзброеныя аддзелы, калі з такой просьбай да яго зьвернуцца іншыя шыіцкія лідэры.
XS
SM
MD
LG